СЛОВА ТЫДНЯ #МагутнаеСловаТыРоднаеСлова

 

IMG_7794

08.10.2026

Чацвер- беларускамоўны дзень, знаемімся са словам Мастак!

Чытаем вершы, казкі, малюем, разглядаем карціны, адпраўляемся ў цікавае падарожжа, а ў выхадныя дні прапануем нашым выхаванцам разам з бацькамі прыняць удзел у творчай акцыі “Восень- чароўны мастак”!

Што неабходна зрабіць: дома разам з бацькамі намаляваць малюнак на тэму “Восень - чароўны мастак”, даць малюнку назву на беларускай мовезрабіць сумеснае фота ці відэа з работай і размясціць яго ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #МагутнаеСловаТыРоднаеСлова


12.10.2026

 

Слова тыдня - Знаемімся са словам ХМАРА

Чытаем, размаўляем, слухаем, разглядаем

Малюем, лепім, будуем

А напрыканцы тыдня выконваем хатняе заданне!


19.10.2026

 

 СЛОВА ТЫДНЯ — «ПАРАСОН»! 

На гэтым тыдні знаёмімся з прыгожым беларускім словам «ПАРАСОН»! 

 Творчае заданне «Чароўны парасон»

 1. Пазнаёмцеся са словам!

Разгледзьце разам з дзіцем парасон. Раскажыце, для чаго ён патрэбны, якога ён колеру, формы і памеру. Паспрабуйце разам выразна вымавіць слова «парасон».

 2. Зладзьце фотасесію «Мой чароўны парасон»!

Прапануйце дзіцяці выбраць свой самы прыгожы парасон і зрабіце некалькі яркіх, цікавых фотаздымкаў з ім!

Няхай ваш парасон стане галоўным героем маленькай фотагісторыі! Праявіце фантазію, прыдумайце незвычайную позу або цікавую сюжэтную кампазіцыю!

 3. Раскажыце пра свой парасон.

 4. Падзяліцеся сваімі фотаздымкамі!

Дашліце нам фотаздымкі дзіцяці з яго прыгожым парасонам у нашу групу!

 Будзем рады, калі вы таксама размесціце свае фотаздымкі ў сацыяльных сетках, напрыклад у Instagram, з адзнакай нашай установы.

 Чакаем вашы яркія фотаздымкі з чароўнымі парасонамі! 

Размаўляем па-беларуску, творым разам і адкрываем прыгажосць роднай мовы! 

26.10.2026

 

IMG_7953

поделиться в: